Кабея лазячая
Кабе́я лазячая[1] (Cobaea scandens) — від кветкавых раслін роду Кабея (Cobaea) сямейства Сінюхавыя (Polemoniaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовая паўкустовая расліна з учэпістым або павойным сцяблом даўжынёй да 4 м. Лісце перыста-складанае, заканчваецца вусікам для прымацавання да апоры. Кветкі светла- ці цёмна-фіялетавыя, званочкавыя, дыяметрам да 6—8 см, з доўгімі тычынкамі і песцікам. Плод — каробачка. Арэал і экалогіяРадзіма — трапічныя раёны Паўночнай Амерыкі (Мексіка)[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, трапічных раёнаў Азіі (Філіпіны), Новай Зеландыі[2]. Сонцалюбівая і цеплалюбная. Размнажаецца насеннем і парасткамі. Ва ўмовах Беларусі цвіце з канца ліпеня да замаразкаў. Прыдатная для дэкарыравання альтанак, верандаў, балконаў, агароджаў на сонечным баку. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia