Кавалічы (Старадарожскі раён)
Ка́валічы[1] (трансліт.: Kavaličy, руск.: Каваличи) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадарожскага сельсавета. Знаходзяцца за 15 км на паўночны ўсход ад Старых Дарог, за 163 км ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Фалічы на лініі Баранавічы - Асіповічы. Насельніцтва—119 чалавек (2013). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па аўтадарозе Івацэвічы - мяжа Расіі. ГісторыяВядомы з пачатку як засценак Новадарожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні[2]. У лютым-снежні 1918 года акупавана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. - войскамі Польшчы. З 1919 г. у БССР. З 20.8.1924 г. у Новадарожскім с\с Старадарожскага р-на Слуцкай, з 9.6.1927 г. -- Бабруйская акругі (да 26.7.1930). У 1929 годзе арганізаваны калгас "Чырвоны пуцілавец". З 20.2.1938 г. у Мінскай вобласці. З 27 чэрвеня 1941 г. да 28 чэрвеня 1944 г. вёска акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 6 вяскоўцаў загінула на фронце. У час вайны калгас разрабаваны, страты склалі 4 226 369 рублёў. Калгас абноўлены ў верасні 1944 г., самастойна існаваў да 1950 года. З 20.9.1944 года вёска ў Бабруйскай, з 8.1.1954—у Мінскай абласці. З 25.12.1962 года ў Слуцкім, з 30.7.1966 г. у Старадарожскім раёне. У 1987 годзе цэнтр калгаса "Герой працы". У 2013 годзе цэнтр ТАА "Аграфірма "Фалічы"", механічны двор з майстэрняй, жывёлагадоўчыя фермы, бібліятэка-клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, лазня. Планіровачна вёска складаецца з 2 паралельных вуліц, галоўная, з якіх з'яўляецца працягам пад'язной дарогі. Гаспадарчая зона знаходзіцца на захадзе і паўднёвым захадзе паселішча. Дзве брацкія магілы савецкіх воінаў, загінулых у Вялікую Айчынную вайну. Насельніцтва
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia