Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругіБССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года з часткі сельсавета (6 населеных пунктаў: Арэхава, Заастроўе, Мінкавічы (вёска і пасёлак), Паставічы і Чарнакольшчына) утвораны Паставіцкі сельсавет[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паставіцкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 30 мая 1979 года скасаваны хутар Чарніца[3]. 17 кастрычніка 1979 года ў склад сельсавета з Дараганаўскага сельсаветаАсіповіцкага раёнаМагілёўскай вобласці перададзена вёска Буда[4]. 25 ліпеня 1988 года скасавана вёска Слынь[5].
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў:
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1589 чалавек[6], з іх 93,8 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 1,0 % — армяне[7]; паводле перапісу 2019 года — 1422 чалавекі[8].
Вытворчая сфера
Новадарожскае і Фаліцкае лясніцтвы ДЛГУ «Старадарожскі лясгас»
ААТ «Паставічы»
ТАА «Аграфірма «Фалічы».
Сацыяльна-культурная сфера
Ахова здароўя: пяць фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
Адукацыя: адна агульнаадукацыйная сярэдняя школа, дзве дашкольныя ўстановы.
Культура: два Дома культуры, Дом сацыяльна-культурных паслуг, адна бібліятэка-клуб, дзве бібліятэкі.
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 19 (1609).
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 ліпеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.