Кавалі (Ваўкавыскі раён)
Кавалі́[1] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета. ГісторыяВядома з пачатку XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, мела 11 валок зямлі, 14 жыхароў. У 1796 г. належала графу Плятэру. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 110 жыхароў. У пачатку 1950-х гг. побач з вёскай пабудавана гідраэлектрастанцыя. Паблізу размешчаны санаторый «Энергетык». НасельніцтваНа 01.01.2004 г. 50 двароў, 99 жыхароў. Плошча 27,0 га, працягласць межаў — 3 585 метраў. ІнфраструктураЁсць крама. Помнік археалогіі — селішча, ранняе Сярэднявечча (X—XIV ст). На ўскраіне вёскі, на паўночным беразе вадасховішча, памеры 300х350 м выявіла ў 1958 г. Ф. Д. Гурэвіч, даследаваў у 1973 г. Я. Г. Звяруга. Знойдзена ганчарная кераміка. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia