Воўпаўскі сельсавет
Во́ўпаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Воўпа. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тупічанскага сельсавета, вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Рыбакі і Старына перададзены ў склад Бялавіцкага сельсавета Мастоўскага раёна[1]. 7 чэрвеня 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Роскага сельсавета, 2 снежня 1961 года — частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Андрушы, Боблава, Дзятлавічы, Зарачаны, Крываносаўцы, Пасынкі)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Мастоўскага раёна. З 28 ліпеня 1967 года ў складзе Ваўкавыскага раёна, тады ж у склад Рэплеўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Грыбаўцы, Марцьянаўцы, Навасады і Сугакі)[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1090 чалавек[4], з іх 50,0 % — палякі, 46,6 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 846 чалавек[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia