Казялец паўзучы
Казяле́ц паўзу́чы (Ranunculus repens) — расліна сямействы Казяльцовыя, від роду Казялец, якае расце ў Еўропе, Азіі і Паўночна-заходняй Афрыцы. Расце на вільготных, зацененых, наносных глебах: па берагах рэк і азёр, на вільготных сенажацях, у хмызняковых зарасніках, на лясных балотах, па палях і агародах[1]. Біялагічнае апісаннеКазялец паўзучы — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-50 см з кароткім галінастым карэнішчам.[2] Сцябло ўзыходнае ці сцелістае, якое ўкараняецца ў вузлах, тоўстае, сакавітае, голае ці коратка апушанае[3]. Прыкаранёвае лісце чаранковае, трайчастае, складаецца з ромбападобна-яйкападобных, глыбока трайчастараздзельных, нераўназубчастых лісточкаў. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае, трайчастараздзельнае[3]. Кветкі двухполыя, правільныя, з пяццю адтапыранымі чашалісцікамі, пяццю залаціста-жоўтымі пялёсткамі, шматлікімі тычачкамі і песцікамі. Дыяметр вяночка 2-3 см. Кветканос ясна баразнаваты. Кветкі адзіночныя верхавінныя ці сабраны ў напаўпарасонік[3]. Цвіце з мая да жніўня.[2] Формула кветкі: [4]. Плод — шматарэшак з кароткімі носікамі ў арэшкаў. Моцна ядавіты.[2] АрэалРаспаўсюджаны ў еўрапейскай часткі СССР акрамя Крайняй Поўначы, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе.[2] Таксанамія
ПрымяненнеУ народнай медыцыне свежую расліну ўжываюць для лячэння скурных захворванняў, напрыклад, мятае свежае лісце прыкладваюць да ран.[2]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia