Казімір Іванавіч Радзевіч
Казімір Іванавіч Радзевіч (4 сакавіка 1917, в. Маляўкі, Мінская губерня — 1 снежня 1989, Браслаў) — Герой Сацыялістычнай Працы. БіяграфіяПрацоўную дзейнасць пачаў у 1934 годзе слесарам Мінскага вагонарамонтнага завода імя Мяснікова. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны на працоўны фронт, эвакуіраваны ў горад Куйбышаў, дзе працаваў на заводзе. Пасля вызвалення Беларусі вярнуўся ў Мінск і працягваў працаваць на вагонарамонтным заводзе. У 1953 годзе ў складзе «трыццацітысячнікаў» быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь для арганізацыі сельскай гаспадаркі. Разам з сям’ёй пераехаў у в. Бяльмонты Браслаўскага раёна і працаваў слесарам Браслаўскай машынна-трактарнай станцыі. У 1961—1977 гадах — слесар-механік у раённым аб’яднанні «Сельгастэхніка». За паспяховае выкананне заданняў 8-й пяцігодкі і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года К. І. Радзевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1971—1975 гадах. З 1977 года — на пенсіі. Памёр у 1989 годзе. Пахаваны ў вёсцы Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Узнагароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia