Інфлянцкае ваяводства
Інфлянцкае ваяводства, Інфлянцкае княства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Латгаліі (паўднёва-ўсходняя Латвія) у 1677—1772 гг. (намінальна да 1795 г.). ГісторыяУ выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гг. большая частка падуладных Рэчы Паспалітай Інфлянтаў (Задзвінскае княства) страчана на карысць Швецыі. Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 г. у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі 4 паўднёва-ўсходнія латгальскія стараствы — Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае, Марыенгаўзенскае. Паводле Аліўскага міру 1660 г. Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваяваную ёю частку Інфлянтаў. На аснове застаўшыхся інфлянцкіх старастваў сойм у 1677 г. утварыў Інфлянцкае ваяводства, надаўшы яму таксама найменне княства. З канца XVII ст. за гэтай часткай былой Лівоніі замацавалася назва Інфлянты Польскія, г. зн. прыналежныя Рэчы Паспалітай, але канчаткова гэты тэрмін зацвердзіўся ў гістарыяграфічнай традыцыі XIX ст. Ваяводства не мела падзелу на паветы, адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Дынабург. Засталася падвойная прыналежнасць Інфлянцкага ваяводства да ВКЛ і Кароны, што выяўлялася ў намінацыі ў інфлянцкія ўрады праз абедзве канцылярыі і абранні інфлянцкіх паслоў на сойм з 3 «нацый» — па 2 прадстаўнікі ад шляхты Інфлянтаў, ВКЛ, Кароны. Дзейнічаў прынцып Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia