Казімір Бельскі
Казімір Бельскі (польск.: Kazimierz Bielski; 2 сакавіка 1652, Фастаў — 9 сакавіка 1709, Лукішкі каля Вільні[1]) — святар, пісьменнік, педагог. Нарадзіўся 2 сакавіка 1652 года ў Фаставе Сквірскага павету (Украіна). (Паводле дадзеных Юзафа Браўна і Караля Эстэрайхера К. Бельскі нарадзіўся на Беларусі, а памёр не пад Вільняй, а ў Полацку[2][3].) Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1668 года ў Вільні. У 1686—1689 гадах — прафесар філасофіі, а з 1691 па 1697 год і з 1703 па 1706 год — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума[1]. У час Вялікай Паўночнай вайны, у 1705 годзе, прымаў у калегіуме Пятра І[4]. Сакратар правінцыяла (1697—1699), прэпозіт (кіраўнік) Дому прафесаў у Вільні (1699—1702). Браў удзел у генеральнай кангрэгацыі ў Рыме (1706)[1]. Аўтар прац аб заснаванні Стэфанам Баторыям Полацкага езуіцкага калегіума (Informatio de erectione, fundatione, ac liberalitate Stephani, Regis Poloniae, in Collegium Polocense S.J., Вільня, 1698) і аб жыцці Святога Лазара (Officio de S. Lazaro, Вільня, 1705; Vita P. Lazari a Christo resuscitati, adjectis de eoe elegantibus hymnis et Litaniis)[1][3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia