Казімір Віюк-Каяловіч
Казімір Віюк-Каяловіч (літ.: Kazimieras Kojelavičius-Vijūkas, польск.: Kazimierz Wijuk Kojałowicz, 24 чэрвеня 1617, Коўна — 9 лістапада[1] (2 лістапада 1674, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, паэт, педагог. БіяграфіяУступіў у Таварыства Ісуса 20 верасня 1634 г. у Вільні. Вывучаў філасофію (1638—1641) і тэалогію (1643—1647) ў Віленскай акадэміі. У 1646 г. высвечаны на ксяндза. Выкладаў рыторыку ў Крожах (1641—1642), Плоцку (1642—1643) і Браневе (1648—1649), філасофію ў Полацку (1649—1652) і тэалогію ў Віленскай акадэміі (1652—1655)[1]. Доктар філасофіі і тэалогіі (1654). У 1642 г. сумесна з роднымі братамі Альбертам і Пятром перадаў бацькоўскі мураваны дом на рынку ў Коўне і фальфарак мясцовай езуіцкай місіі[2]. З 1657 па 1661 гг. узначальваў Віленскую акадэмію (да 1659 г. як віцэ-рэктар)[1], а ў 1666—1669 гг. быў яе падканцлерам. Прэфект школ (1660—1672), прапаведнік у касцёле Святых Янаў (1661—1668), рэгент Папскай семінарыі (1669—1672) у Вільні[1]. З 1672[1] (1673[3][4]) па 1674[1] гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. ПрацыАўтар казанняў (Kazań o męce Pańskiej, Вільня, 1675), лекцый па рыторыцы (Institutionum rhetoricarum, Вільня, 1654), жыццяпісаў езуітаў ды іх апекуноў (у т.л. пра Мікалая Лянчыцкага — Compendium vitae P. Nicolai Lancicii, перапрацаваны і апублікаваны езуіцкім гісторыкам Багуславам Бальбінусам, Прага, 1690) i панегірычных твораў (Panegirici Heroum Архівавана 4 лютага 2018. (Вільня, 1668) і многіх іншых прац[5]. Пасмяротна выдадзены яго польскі пераклад «Аналаў» Тацыта (Варшава, 1803)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia