Антоній Алаіз Міштольд
Антоній Алаіз Міштольд (літ.: Antanas Aloyzas Mištautas, лац.: Antonius Aloyzius Misztołt, польск.: Antoni Alojzy Misztołd; 28 мая 1685, Навагрудскі павет — 25 лістапада 1740, Віцебск[4]) — святар, педагог. Уступіў у Таварыства Ісуса у Вільні. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Віленскай акадэміі, а пасля выкладаў там метафізіку і этыку[4]. Рэктар езуіцкіх калегіумаў у Навагрудку (1726—1731)[5], Полацку (1731—1735)[5], Нясвіжы (1735—1738)[5], і суперыёр Віцебскага езуіцкага калегіума (1738—1740) (дата сканчэння паўнамоцтваў суперыёра, якая падаецца Я. Гіжыцкім і Л. Гжэбнем — 1741 год[6][5], напэўна, памылковая, бо пад канец 1740 года А. А. Міштольд ужо памёр.). Апублікаваў прысвечаную Яну Фрыдэрыку Сапегу[7] панегірычную гісторыю роду Сапег (Historia illustrissimae domus Sapiehanae. Ab origine et antiquitate sua genealogico syllabo per gloriosos heroum ejusdem ac connexarum familiarum progressus in praesens saeculum deducta, Вільня, 1724)[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia