Казімір Ян Вайшнаровіч
Казімір Ян Вайшнаровіч (польск.: Kazimierz Jan Wojsznarowicz; ?, Ашмянскі павет — 14 мая 1677) — юрыст, дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік. Доктар філасофіі (1642), доктар тэалогіі і абодвух правоў. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Вайшнаровічаў герба «Марскі кот». Вучыўся каля 1640—1642 гадоў у Віленскай акадэміі, пасля, відаць, у Рыме. Каля 1661 года зноў наведаў Італію (Перуджу). Да 1644 года прыняў духоўны сан, быў канцлерам віленскім, схаластыкам пільтэнскім, пробашчам эйсмантаўскім, з 1676 года член віленскай капітулы. Адначасова каралеўскі сакратар, у 1676 годзе рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ. У 1662 годзе фундаваў кафедру палітыкі ў Віленскай акадэміі (адкрыта ў 1677 годзе) і падараваў ёй сваю бібліятэку. ДзейнасцьБыў вядомы як аратар, прапаведнік. Аўтар шматлікіх друкаваных пропаведзяў і панегірыкаў на польскай і лацінскай мовах. У 1644—1648 гадах выдаў збор акалічнасных прамоў «Палітычны прамоўца», які меў характар падручніка рыторыкі. Творы![]()
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia