Каласняк пясчаны
Каласня́к пясчаны[2][3] (Léymus arenárius) — від кветкавых травяністых раслін роду Каласняк (Leymus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120[3] см з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, шызае. Лісце буйное, сядзячае, простае, суцэльнае, шарока-лінейнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, шурпатае зверху. Знізу на лістах выразныя жылкі і шызы налёт. Суквецце — шчыльны прамы колас. Кветкавыя каласкі складаюцца з 4—6 кветак, асцюкоў не маюць і змяшчаюцца па 2—6 на галоўнай восі коласа. Плод — зярняўка. РаспаўсюджаннеНатуральная вобласць распаўсюджання знаходзіцца ў паўночнай палове Еўропы. Сустракаецца на прыморскіх пясках на поўначы еўрапейскай часткі Расіі. Занесены або інтрадуцыраваны ў Паўночную Амерыку і Грэнландыю[4][5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[6]. Гаспадарчае значэнне і прымяненнеПашавая і сенакосная кармавая расліна. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці замацавальніка пяскоў[5]. У Ісландыі муку з зерня каласняка пясчанага прымешваюць пры падрыхтоўцы хлеба[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia