Калдычэва
Калдычэ́ва[1] (трансліт.: Kaldyčeva, руск.: Колдычево) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчана за 18 км на поўнач ад Баранавічаў, на шашы Баранавічы — Навагрудак, за 2 км ад ракі Шчары. Каля вёскі бярэ пачатак рака Шчара. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц Калдычэва вядома з пачатку XVI стагоддзя як маёнтак, які належаў Гаруновічам, потым Тактамышам. У 1567 годзе — уласнасць шляхцічаў Аляшкевіча, Ваўка, Скуратовічаў, Васілевіча, Крывіпішчаў, якія выставілі ў тым жа годзе ў войска Вялікага Княства Літоўскага 8 коннікаў (па адным ад кожнага двара). Пазней маёнтак перайшоў ва ўладанне да князёў Ямбекавічаў, якія прадалі яго ў 1585 годзе Валовічам. У сярэдзіне XVII стагоддзя Калдычэва — цэнтр воласці Новагародскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, маёнтак у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1942 годзе стварылі тут лагер смерці для масавага знішчэння людзей. У ім утрымлівалася адначасова да 10 тысяч чалавек. Перад адступленнем у ноч на 30 чэрвеня 1944 года гітлераўцы расстралялі ўсіх, хто яшчэ заставаўся ў жывых, і ўзарвалі асноўныя памяшканні лагера. Усяго ў Калдычэўскім лагеры смерці загінулі больш за 22 тыс. чалавек. Насельніцтва
ІнфраструктураПрацуе саўгасная сядзіба, ветэрынарны ўчастак, механічныя майстэрні, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін. Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia