Кальварыйскія могілкі (Барысаў)
Кальварыйскія могілкі, або Кальварыя[1] — каталіцкія могілкі горада Барысава, размешчаныя ў вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад горада. Гісторыя![]() ![]() ![]() Могілкі былі заснаваны ў пачатку XIX стагоддзя, калі побач з каталіцкай капліцай пачалі хаваць нябожчыкаў. У XIX стагоддзі на могілках узведзена цагляная капліца ў стылі класіцызму[2]. У пачатку XX стагоддзя на месцы старой была пабудавана новая драўляная капліца[3][4]. Паводле мясцовай легенды, яна ўзведзена панам на месцы, дзе яго сляпая дачка ўбачыла постаць Езуса[5]. Капліцу з бакоў атачалі 4 каплічкі, у якіх знаходзіліся постаці евангелістаў. Акрамя гэтага, на могілках стаялі яшчэ 12 капліцаў са стацыямі Крыжовага Шляху[6]. Пасля закрыцця касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў капліцы на могілках знаходзіўся цэнтр барысаўскай каталіцкай парафіі[6]. Капліца была знішчана ў 1950-я гады[2], паводле іншых звестак была разабраная ноччу вайскоўцамі ў 1961 годзе[5]. У 1995 годзе на месцы старой капліцы пабудавана новая з цэглы. Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia