Драўляная капліца (Барысаў)
Капліца — колішняя каталіцкая капліца, якая існавала на Кальварыйскіх могілках у вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад Барысава. Гісторыя![]() ![]() У XVIII стагоддзі была ўзведзена драўляная капліца ў стылі барока[1]. Замест яе ў пачатку XX стагоддзя была пабудавана новая драўляная капліца[2][3]. Паводле мясцовай легенды, яна ўзведзена панам на месцы, дзе яго сляпая дачка ўбачыла постаць Езуса[4]. У алтары капліцы знаходзілася цудатворная фігура Ісуса Хрыста — драўляная скульптура XIX стагоддзя. Пасля закрыцця касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў капліцы на могілках знаходзіўся цэнтр барысаўскай каталіцкай парафіі[1]. Капліцу знішчылі ў 1950-я гады[5], паводле іншых звестак яна была разабраная ноччу вайскоўцамі ў 1961 годзе[4]. Але фігуру Езуса вернікі выратавалі і захавалі, і ў 1989 годзе яна была вернута ў адноўлены барысаўскі касцёл[1]. У 1995 годзе на месцы старой капліцы пабудавана новая з цэглы. Архітэктура![]() Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам пад стромкім двухсхільным гонтавым дахам з цыбулепадобным купалам на 2-ярусным 8-гранным барабане па цэнтры вільчыка. Над высокім трохвугольным франтонам фасада ўзвышалася каркасная сігнатурка-званічка. Над шырокім прамавугольным уваходам знаходзілася акно хораў. Прамавугольнымі, высока ўзнятымі аконнымі праёмамі расчлянёны і бакавыя, вертыкальна ашаляваныя фасады[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia