Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Барысаў)
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — парафіяльны касцёл у горадзе Барысаве. Заснаваны 26 жніўня 1642 года. ГісторыяУ часы маскоўскай акупацыі 1655—1662 гадоў не дзейнічаў. Першы касцёл быў драўляным. Згарэў у 1806 годзе. Адразу пасля таго на тым самым месцы пачалося ўзвядзенне новага мураванага касцёла, якое завяршылася ў 1823 годзе. У 1836—1837 гадах быў часткова перабудаваны — на пярэднім фасадзе замест калон з порцікам была зроблена вежа. У 30-х гадах ХХ стагоддзя касцёл быў зачынены. У час Другой сусветнай вайны храм працаваў зноў. У пасляваенны час была часткова разабрана вежа. У 90-х гадах ХХ стагоддзя яна была адноўлена. Касцёл захаваўся да нашага часу, выкарыстоўваецца па прызначэнню, знаходзіцца на вуліцы ІІІ Інтэрнацыянала. АрхітэктураІснуючы храм пабудаваны ў стылі позняга класіцызму (ампіру) паводле канона трохнефавай двухвежавай базілікі. У другой палавіне 19 ст. бакавыя вежы знесены і па цэнтры фасада ўзведзена масіўная пяціярусная (два васьмерыкі на трох чацверыках) вежа-званіца з высокім гранёным шпілем і крыжом ажурнай мастацкай коўкі. Першапачаткова ўваходны партал быў вырашаны манументальным класіцыстычным порцікам, у 1830 г. замест калон узведзена вежа, у яе ніжнім ярусе створаны тры арачныя ўваходы, аформленыя класічнымі пілястравымі парталамі з трохвугольнымі франтонамі, цэнтральны з якіх фланкіраваны дзвумя ярусамі арачных экседраў. Бакавыя нефы на фасадзе вылучаліся магутнымі арачнымі аконнымі праёмамі і прамавугольнымі парапетамі ў завяршэнні. Аб’ём цэнтральнага нефа больш высокі, накрыты двухсхільным дахам, які над прамавугольнай апсідай утварае трохвугольны франтон, завершаны чацверыковай сігнатуркай. У верхняй частцы сцен цэнтральнага нефа размешчаны паўкруглыя люкарны, бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і буйнымі пілястрамі ў прасценках, апяразаны шырокім карнізам на дэнтыкулах. Унутраная прастора падзелена на нефы магутнымі архаічнымі канелюраванымі калонамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць высокі, буйна члянёны антаблемент з трыгліфным фрызам. Цэнтральны неф быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках, бакавыя — крыжовымі. Над уваходам — хоры, пад будынкам — скляпы. У галоўным алтары, вырашаным чатырохкалонным порцікам з «разарваным» франтонам, знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай з дзіцем (Адзігітрыя) у сярэбранай рызе. Па сценах бакавых нефаў былі размешчаны тэракотавыя гарэльефныя пано-стацыі на сюжэт Крыжовага шляху (1899)[1]. Святары[2]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia