Кальварыя Жамойцкая
Кальва́рыя Жамо́йцкая[1], таксама Жама́йчу Калвары́я (літ.: Žemaičių Kalvarija) — мястэчка ў Плунгскім раёне Цяльшэйскага павета Літвы, на рацэ Вардува. Адміністрацыйны цэнтр Кальварыя-Жамойцкай сянюніі. Месціцца на паўночным захадзе краіны, за 26 км ад Плунгян. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Кальварыя Жамойцкая — адзін з галоўных культурных і рэлігійных цэнтраў Жамойці. ГісторыяДа сярэдзіны XVII стагоддзя мела назву Горды (вядомыя з 1253 года), у складзе Жамойці[1]. У сярэдзіне XVI стагоддзя тут збудавалі касцёл. У 1637 годзе жамойцкі біскуп Юрый Тышкевіч заснаваў у Гордах кляштар дамініканцаў (з 1644 года дзейнічала школа). У 1639—1642 гадах збудаваў новы касцёл і крыжовы шлях даўжынёй 7 км з 19 стацыямі, які ішоў дадолу праз 7 гор: Бярозавую, Жвіравую, Святога Яна, Шатрыйскую, Піўнічную, Крыжовую і Святой Алены. У 1642 годзе Тышкевіч заснаваў мястэчка Кальварыя Жамойцкая. У 1750 годзе тут збудавалі новы мураваны касцёл. Станам на 1789 год у мястэчку было 74 дымы. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынулася ў складзе Расійскай імперыі. З 1918 года — у складзе Літвы. Славутасці
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia