Кальміўс
Кальміўс (укр.: Кальміус) — рака ва Украіне, у Данецкай вобласці. Даўжыня ракі 209 км, плошча воднага басейна складае 5070 км². Рака бярэ пачатак на паўднёвым схіле Данецкага кражу і ўпадае ў Азоўскае мора ў Марыупалі. Нахіл ракі складае 0,91 м/км. Сярэдні сцёк вады складае 8,25 м³/с каля мястэчка Сартана. На рацэ дзейнічае 4 вадасховішча. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна Кальміўса пераважна вузкая, глыбокая (да 60 м), разьдзеленая ярамі і бэлькамі, у ніжняй — схілы даліны спадзістыя, шырынёй 2,5 км і больш. Поплава ракі двухбаковая, у месцах звужэння даліны — адсутнічае, шырыня поплавы ад 150 м да 2 км. Рэчышча, акрамя вярхоўя, звілістае, месцамі сустракаюцца парогі; шырыня яго ад 1-1,5 м да 70-80 м (нізоўі). У межах Данецка Кальміўс цячэ ў штучным рэчышчы шырынёй да 7 м. Глыбіня да 1,5-1,7 м. Жыўленне пераважна дажджавое і крынічнае. Замярзае ў сярэдзіне снежня, ускрываецца пад канец лютага. На рацэ стаяць такія гарады, як Данецк і Марыупаль. На рацэ развіваецца водны турызм, асабліва на парогавых участках. Галерэя
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia