Ірпінь (рака)
Ірпень, Ірпі́нь (укр.: Ірпінь) — рака ў Жытомірскай і Кіеўскай абласцях Украіны, правы прыток Дняпра (упадае ў Кіеўскае вадасховішча). Даўжыня ракі 162 км, плошча вадазбору 3340 км². АпісаннеБярэ пачатак паблізу сяла Яраповычы. Даліна карытападобная, шырыня да 4 км, глыбіня да 40 м. Пойма забалочаная, шырокая (да 1,5 км). Шырыня рэчышча 25—40 м. На працягу 131 км рэчышча ўяўляе сабой магістральны канал Ірпенскай асушальна-арашальнай сістэмы. Нахіл ракі 0,7 м/км. Асноўны прыток Унава (справа). Жыўленне мяшанае. Ледастаў з пачатку студзеня да канца сакавіка. Сцёк зарэгуляваны вадасховішчамі, шматлікімі сажалкамі. Вада выкарыстоўваецца для тэхнічнага і сельскагаспадарчага водазабеспячэння. На рацэ — горад Ірпень, вядомы як курортная мясцовасць, на беразе ракі зручныя пясчаныя пляжы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia