Кальцавы бульвар
Кальцавы бульвар (арм.: Օղակաձեւ Զբոսայգի), таксама Парк маладосці[1] — парк у раёне Кентрон горада Ерэван, сталіцы Арменіі. ГісторыяБыў агаданы ў генеральным плане развіцця горада 1924 года, у выніку праект ажыццёўлены толькі часткова — парк ахапляе цэнтральную частку горада з поўначы, усходу і паўднёвага ўсходу. Цягнецца ад праспекта Тыграна Маца і сабора Святога Рыгора Асветніка на поўдні да возера Паплавок і праспекта Маштоца на поўначы. Мае форму сярпа даўжынёй каля 2,5 кіламетраў і шырынёй 120 метраў[2], унутраную мяжу якога складаюць вуліцы Маскавяна і Ханджана, а вонкавую — вуліца Ісаакяна, вуліца Алека Манукяна і вуліца Ерванда Кочара. З поўначы на поўдзень парк перасякаюць вуліца Трачана, вуліца Абавяна, вуліца Налбандзяна, вуліца Герацы, праспект Саят-Новы і вуліца Варданяна. СлавутасціУ парку ўсталявана мноства помнікаў, сярод іх — помнікі класіку армянскай паэзіі Авеціку Ісаакяну, пісьменніку і рэвалюцыянеру XIX стагоддзя Мікаэлу Налбандзяну, паэту і музыканту XVIII стагоддзя Саят-Нова. У ліку паркавых скульптур — кампазіцыя «Рукі», сімвалізуючая сяброўства паміж Ерэванам і яго італьянскім горадам-братаннікам Карара, якая была падорана праз год пасля візіту ў Італію ў 1962 годзе дэлегацыі працаўнікоў Ерэвана. У скверы непадалёк знаходзіцца копія зваротнага гасцінца ерэванцаў — туфавая стэла-фантан, якую падпіраюць два баранчыкі, аўтарства архітэктара Рафо Ісраэляна[3][4]. У парку знаходзяцца будынкі Дома шахмат імя чэмпіёна свету Тыграна Петрасяна і Дома камернай музыкі імя Камітаса[4]. У паўночнай частцы парка знаходзіцца выхад са станцыі метро Ерытасардакан. Галерэя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia