Карара

Карара
Carrara
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
71 км²
Вышыня цэнтра
100 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
65 296 чалавек (2004)
Шчыльнасць
923 чал./км²
Этнахаронім
Carraresi
Часавы пояс
Тэлефонны код
0585
Паштовы індэкс
54033
Аўтамабільны код
MS
ISTAT
045003
Афіцыйны сайт
Карара на карце Італіі ±
Карара (Італія)
Карара
Карара (Таскана)
Карара

Кара́ра (па-кельцку каменяломня) — горад у італьянскай правінцыі Маса-Карара. Насельніцтва — 65,3 тыс. жыхароў (2004).

Размешчаны ў Апуанскіх Альпах (належыць рэгіёну Таскана), у 100 км на паўночны ўсход ад Фларэнцыі, за 6 км ад берага Лігурыйскага мора.

Гісторыя

Горад узнік у 1235 годзе. У розны час належаў Пізе, Генуі і Мілану, з XV стагоддзя — уладанне княжацкага сямейства Маласпіна.

Горад Карара знакаміты пакладамі белага мармуру, які здабываецца ў каменяломнях у наваколлі горада. Карарскі мармур вядомы яшчэ з антычных часоў (Рымскі Пантэон складзены з мармуру Карары). Шэраг вядомых скульптур часоў Адраджэння, у прыватнасці, «Давід» Мікеланджэла таксама выкананы з карарскага мармуру.

Эканоміка

У горадзе маюцца малаважныя прадпрыемствы хімічнай, металаапрацоўчай, нафтаперапрацоўчай прамысловасці.

Славутасці

Асноўныя славутасці горада: кафедральны сабор XII стагоддзя, палац XVI стагоддзя (цяпер у ім размешчана акадэмія вытанчаных мастацтваў). Таксама ў горадзе маецца акадэмія скульптуры, музей скульптуры і старажытнасцяў.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya