Калікст Мержаеўскі
Калікст Мержаеўскі (польск.: Kalikst Mierzejewski; каля 1786 — 19 красавіка 1854, Нэплі) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Мержаеўскіх герба «Шэліга». Нарадзіўся каля 1786 года ў сям’і Юзафа Войцеха Мержаеўскага і Аляксандры з Задарноўскай. У час вайны 1812 года 3 ліпеня быў выбраны дэлегатам на Генеральную Канфедэрацыю Каралеўства Польскага ад Брэсцкага павета. У 1817 годзе маршалак шляхты Брэст-Літоўскага павета. У 1818—1819 г. — гродзенскі губернскі маршалак, памешчык Брэсцкага і Пружанскага паветаў і Каралеўства Польскага. Дэпутат (пасол) сеймаў 1820 і 1830 г. «Быў у сяброўстве і сакрэтных зносінах з бунтаўшчыком маршалкам шляхты Брэсцкага павета Карлам Нямцэвічам наконт арганізацыі мецяжу», — гаварылася ў дакументах следства пасля паўстання 1830—1831 гадоў. Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, майстар стула ў 1818, масон 4-й ст.; сябра ложы 5-й ст. у 1819, 7-й ст. — у 1821 годзе; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820—1821; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820. Памёр 19 красавіка 1854 года ў в. Нэплі (цяпер Польшча). Пахаваны там жа, у паркавай капліцы. Сям’яУ шлюбе з Юліяй з Арэшкаў (?1780-1867), дачкой Бенядыкта Арэшкі і Элеаноры з Урсын-Нямцэвічаў. Дзеці:
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia