Камарова (Будслаўскі сельсавет)
Камаро́ва[1] (трансліт.: Kamarova, руск.: Комарово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета. ГісторыяУ 1868 г. вёска маёнтка Княгінін Вілейскага павета Віленскай губерні, 16 двароў, 128 жыхароў. У 1868 г. вёска Будслаўскай воласці Вілейскага павета, 16 двароў, 195 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 245 жыхароў, ў 1908 г. 264 жыхары. У 1921 г. вёска ў складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства, 48 двароў, 245 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей. з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Чырвоны колас». З 1965 вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 04.09.1991 г. — калгаса «Будслаўскі». Насельніцтва
ІнфраструктураБібліятэка, магазін. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia