Каменка (аграгарадок, Шчучынскі раён)
Ка́менка — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 649 чал. (2001). Знаходзіцца за 16 км на захад ад Шчучына, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Скідзель; на поўдзень ад шашы Скідзель — Шчучын. ГісторыяУпершыню Каменка згадваецца ў другой пал. XVI ст. як маёнтак на мяжы Гарадзенскага і Лідскага паветаў. У 1580 К. Кладзінскі збудаваў тут драўляны касцёл, у 1599 П. Нонхарт заснаваў мястэчка. У XVIII ст. Каменка знаходзілася ва ўладанні Тызенгаўзаў. У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у мястэчку ў 1706 на працягу 2 тыдняў размяшчалася стаўка караля Швецыі Карла XII. Станам на 1737 тут было 47 двароў. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Каменка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Гродзенскага павета Гродзенскай губерні. Станам на 1848 тут было 24 двары, на 1885 існавалі валасная ўправа, касцёл, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 3 крамы, кірмаш. Побач з мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак, у якім працавалі вінакурня, вадзяны і конны млыны. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку 74 двары, народнае вучылішча, касцёл, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 8 крамаў, карчма, рэгулярна праводзіліся 8 кірмашоў. У 1908 у народнай вучылішча 70 вучняў, 1 выкладчык. У Першую сусветную вайну з 1915 Каменку займалі нямецкія войскі. У 1919—1920 мястэчка знаходзілася пад уладай бальшавікоў, польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Каменка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (105 двароў) і фальварак (4 пабудовы). Станам на 1931 дзейнічаў касцёл (збудаваны ў 1908), працавалі гмінная ўправа і пошта. У 1939 Каменка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 у вёсцы было 134 двары, пачатковая школа, маторны млын, фельчарскі і ветэрынарны пункты; у асадзе — 25 двароў. На 1971 у Каменцы 180 двароў, на 1997 — 261, на 1 студзеня 2001 — 245. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Каменцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, доі культуры, бібліятэка, пошта. Славутасці
Страчаная спадчына![]()
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia