Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Каменка)
Касцёл Святога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Каменка Шчучынскага раёна. Пабудаваны ў 1908 годзе. АрхітэктураАсноўны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральны неф пераходзіць у пяцігранную апсіду з самастойным дахам, па баках якой невялікія гранёныя сакрысціі. Двух'ярусная чацверыковая вежа на галоўным фасадзе завершаная стромкім шатром з люкарнамі. Верхні чацвярык вежы на ўсіх фасадах выразна вылучаны высокімі патройнымі арачнымі вокнамі (трыфорыумам). Галоўны ўваход аформлены парталам, над якім размешчаныя акно-«ружа» і ніша са скульптурай. Дзверы аздобленыя мастацкай коўкай. Астатнія фасады рытмічна расчлянёныя ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. У інтэр'еры асноўны аб'ём падзелены на тры нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам — хоры з арганм. Сцены і скляпенні атынкаваныя, пабеленыя, астатнія канструкцыйныя элементы падкрэсленыя чырвоным колерам муроўкі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia