Каменналаўскі сельсавет
Каменнала́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Каменныя Лавы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Высокаўскага і Старавадвянскага сельсаветаў, у склад Рыжкавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Ганцавічы, Лопавічы і Папоўцы)[1]. У сакавіку 1977 года скасавана вёска Васілеўка[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1606 чалавек[3], з іх 93,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1210 чалавек[5]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia