Чэрнеўскі сельсавет (Дрыбінскі раён)
Чэ́рнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Чэрнеўка. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Дрыбінскага раёна БССР, з 8 ліпеня 1931 года — Чавускага раёна БССР, з 25 ліпеня 1931 года — Горацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Шклоўскага раёна. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (Васільеўка, Галабурды, Зямцы і Кішчыцы) скасаванага Бельскага сельсавета[1]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Еганоўскага сельсавета[2]. 11 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Любіжскага сельсавета Горацкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белая, Засценкі Белыя і Рабкі)[3]. 15 студзеня 1965 года ў склад адноўленага Ардацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Грамакі, Новае Займішча, Расцяроб, Рудзіцы, Старое Займішча)[4]. З 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2446 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2148 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia