Чарнаруцкі сельсавет
Чарнару́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Чарнаручча. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чорненскага сельсавета[2]. 11 сакавіка 1960 года ў склад Рыжкавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Аляксандраўка, Вялікае Чорнае, Лутна, Малое Чорнае і Тросна)[3]. У 1985 годзе скасавана вёска Рубеж[4]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старашклоўскага сельсавета[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 668 чалавек[6], з іх 97,8 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: агарагарадок Чарнаручча, вёскі Бабчына, Вабічы, Карбатоўка, Клімавічы, Красная Горка, Палыкавічы, Рагозна, Рамшына, Ступляны і Тударава. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia