Каменяломнікавыя
Каменяломнікавыя[1] (Saxifragaceae) — сямейства кветкавых раслін. АпісаннеШматгадовыя, радзей, аднагадовыя травы, хмызнякі і паўхмызнякі з цэльнымі чарговымі і процілеглымі лістамі, без прылісткаў. Кветкі пазушныя, энтамафільныя, правільныя, рэдка злёгку няправільныя. Калякветнік двайны (рэдка пялёсткі рэдукаваныя), чашалісцікаў і пялёсткаў па 5—10, рэдка па 4 ці 3. Тычынак таксама 5—10, вельмі рэдка 3. Адна з характэрных асаблівасцей — прысутнасць гіпантыя, які прырастае да асновы гінецэя (песціка). Песцік ад амаль апакарпнага да сінкарпнага ці паракарпнага, з 2—5 пладалісцікаў, завязь — у залежнасці ад зрастання гіпантыя з гінецэем — верхняя (амаль свабодная), паўніжняя ці ніжняя. Стылодыі свабодныя ці зрослыя ў слупок. Семязачаткі шматлікія, звычайна красінуцэлятныя, з двайным ці простым інтэгументам. Плод у большасці выпадкаў каробачка ці несапраўдная ягада. ПашырэннеСямейства ўключае каля 30 родаў і 600 відаў. Распаўсюджаны галоўным чынам ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар'я з нямногімі відамі ва ўмераных абласцях паўднёвага паўшар'я і ў гарах тропікаў. У Беларусі прадстаўлена 2 родамі і 4 відамі. Роды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia