Плошча Арджанікідзэ (Магілёў)
Плошча Арджанікідзэ (руск.: площадь Орджоникидзе) — плошча ў цэнтральнай частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Ад плошчы пачынаюцца вуліцы Піянерская, Карла Маркса, Камсамольская, Болдзіна, Архірэйскі Вал Каніскага, Дняпроўскі спуск. Архітэктура![]() Плошча трохвугольная ў плане. З боку вуліцы Камсамольскай у будынку былога рэальнага вучылішча (1885) размешчаны Сацыяльна-гуманітарны каледж, на рагу вуліц Піянерскай і Камсамольскай - 11-павярховы будынак інтэрната №4 МДУ імя А. А. Куляшова (1987), на рагу вуліц Болдзіна і Архірэйскага Вала Каніскага — 4-павярховы будынак будаўнічага трэста №12. Да плошчы, паміж вуліцамі Камсамольскай і Болдзіна, прымыкае невялікі сквер, за якім размешчаны будынак Магілёўскага філіяла БІП. З паўднёвага ўсходу - панарама Дняпра. У цэнтры плошчы ў савецкія часы быў разбіты кветкавы газон. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia