Камсамольская плошча (Санкт-Пецярбург)
Камсамольская плошча (да 1958 года Круглая плошча) — плошча ў Кіраўскім раёне Санкт-Пецярбурга, размешчаная непадалёк ад Кіраўскага завода на скрыжаванні праспекта Стачак, Чырвонапуцілаўскай і Карабельнай вуліцы. У выніку пасляваеннай рэканструкцыі гарадской ускраіны Аўтава, цэнтрам мікрараёна стала Круглая плошча, створаная на месцы трамвайнага кольца. Кіраваў праектам планіроўкі і забудовы плошчы, праспекта Стачак і прылеглых кварталаў галоўны архітэктар Ленінграда Валянцін Аляксандравіч Каменскі. У 1958 годзе ў гонар 40-годдзя УЛКСМ Круглая плошча пераназваная ў Камсамольскую. У 2007 годзе Міжнародны фонд імя Ліхачова ў асобе старшыні Данііла Граніна звяртаўся да губернатара горада Валянціны Матвіенка з прапановай аднавіць Трыумфальную арку, пабудаваную па праекце архітэктара А. І. Гегела. Але гэтым планам перашкодзіў фінансавы крызіс. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia