Камуністычная партыя Сальвадора
Камуністычная партыя Сальвадора (ісп.: Partido Comunista de El Salvador) — левая палітычная партыя Сальвадора[1]. ГісторыяПершыя камуністычныя групы ў Сальвадоры з’явіліся ў 1920-я гады. У 1929 г. «Камуністычная група Сальвадора» прыняла ўдзел у канферэнцыі камуністычных партый Лацінскай Амерыкі, якая прайшла ў Буэнас-Айрэсе[2]. Партыя была створана 30 сакавіка 1930 г. актывістамі рабочага і прафсаюзнага руху, сярод якіх былі Мігель Мармоль, Мадэст Рамірэс і Фарабунда Марці. Першым Генеральным сакратаром ЦК стаў Луіс Дыяс (цясляр па спецыяльнасці), сакратаром па арганізацыйных пытаннях — Віктар Мануэль Ангулу (настаўнік), сакратаром па прапагандзе — Хуан Кампас Баланёс (таксама настаўнік). Пасля арганізацыйнага афармлення, у якасці нізавых партыйных арганізацый і прадстаўніцтваў па тэрытарыяльным прынцыпе былі створаны мясцовыя камітэты, у склад якіх уваходзілі 8-20 чалавек[3]. У 1930—1932 уплыў партыі пашыраўся, яе прадстаўнікі ўвайшлі ў кіраўніцтва Рэгіянальнай федэрацыі працоўных Сальвадора. На прэзідэнцкіх выбарах 1931 года перамогу атрымаў падтрыманы камуністамі Артура Арауха, аднак у снежні гэтага жа года, пасля ваеннага пераварота, да ўлады прыйшоў генерал Максіміліян Эрнандэс Марцінес. Партыя прыняла актыўны ўдзел у паўстанні 1932 г., аднак панесла цяжкія страты. Арганізацыйная структура была разгромлена, а ацалелыя актывісты перайшлі на нелегальнае становішча ці былі вымушаны эміграваць у іншыя краіны Цэнтральнай Амерыкі. У 1933 годзе быў утвораны новы склад Цэнтральнага камітэту, але з мэтай паменшыць страты ад рэпрэсій, колькасць партыйных ячэек была абмежавана да 3-4 актывістаў. Станам на 1938 год, у складзе камуністычнай партыі (пры наяўнасці адзінага кіраўніцтва ў асобе Цэнтральнага камітэта) вылучыліся тры «плыні», якія ўзначальвалі Мігель Мармоль, Танья Дыяс і Ампарыта Куасадэлупа. У 1944 годзе партыя прыняла рашэнне ўдзельнічаць у чарговым паўстанні супраць Э. Марцінеса ў якасці прыватных асоб, а не членаў партыі і выкарыстоўваць прадастаўленую сітуацыю як магчымасць для прыцягнення новых прыхільнікаў, вядзення агітацыі і растлумачальнай праграмы партыі насельніцтву. Пасля звяржэння дыктатуры Марцінеса 9 мая 1944 камуністы атрымалі магчымасць некаторы час дзейнічаць адкрыта, шэраг актывістаў ўвайшлі ў кіраўніцтва створанай рабочай партыі «Нацыянальны саюз працаўнікоў» (НСП)[1]. Аднак пасля ваеннага перавароту 21 кастрычніка 1944 дзейнасць камуністычнай партыі зноў апынулася па-за законам, НСП быў забаронены. У 1946 годзе адбыўся II з’езд партыі, на якім быў прыняты статут КПС. У 1948 годзе адбыўся III з’езд партыі, на якім была прынятая «Праграма нацыянальнага адзінства». У жніўні 1950 года прайшоў IV з’езд партыі. У перыяд з лютага 1961 да пачатку 1964 года КПС з’яўлялася прыхільнікам узброенай барацьбы, аднак у сакавіку 1964 г. на V з’ездзе было прынята рашэнне аб прыходзе да ўлады парламенцкіх шляхам, праз перамогу на выбарах, узмацненні грамадскага і палітычнага ўзаемадзеяння з насельніцтвам. 1 красавіка 1970 года тагачасны генеральны сакратар Камуністычнай партыі Сальвадор Каэтана Карпіа выйшаў са складу КПС і стварыў разам з «прафсаюзным крылом» партыі першую самастойную ўзброеную арганізацыю левай апазіцыі: «Народныя сілы вызвалення імя Фарабунда Марці» (Fuerzas Populares de Liberación «Farabundo Martí», FPL). Аднак у гэты час большасць членаў КПС не падтрымала пазіцыю С. К. Карпiа, лічачы, што магчымасці легальнай барацьбы яшчэ далёка не вычарпаны. У 1971 годзе пры ўдзеле КПС быў створаны «Нацыянальны саюз апазыцыі» (UNO) — кааліцыя апазіцыйных палітычных партый, якая вылучыла адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта краіны[1]. У лістападзе 1975 года быў забіты Р. А. Каранса — член Палітычнай камісіі і Сакратарыята ЦК КПС, генеральны сакратар Адзінай прафсаюзнай федэрацыі Сальвадора[4]. У 1975 годзе былі сфармаваны першыя, непастаянныя «групы самаабароны», якія з 30 ліпеня 1975 года забяспечвалі ахову мітынгаў, дэманстрацый і іншых масавых мерапрыемстваў, а таксама неслі дзяжурства ў памяшканнях партыйных камітэтаў, друкарнях[5]. 20 лютага 1977 г., пасля абрання прэзідэнтам генерала Карласа Умберта Рамэра, камуністы арганізавалі дэманстрацыю пратэсту ў сталіцы краіны Сан-Сальвадоры, але дэманстрантаў разагнала паліцыя[6]. Падчас грамадзянскай вайны КПС разам з іншымі левымі сіламі, такімі як ФНВФМ i Народныя сілы вызвалення, арганізавалі ўзброеную барацьбу супраць урада Хасэ Напалеона Дуартэ. Арганізацыя ўзброеных атрадаў
Пасля падпісання мірных пагадненняў ў 1992 годзе ўсе ўзброеныя фарміравання КПС былі дэмабілізаваны[1]. Сучаснасць5 жніўня 1995 года адбыўся IX з’езд партыі, на якім партыя самараспусцілася і, пад назвай «камуністычная плынь», увайшла ў склад ФНВФМ. У 2004 годзе Шафік Хандаль, які з 1973 года быў генеральным сакратаром кампартыі Сальвадора, быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад ФНВФМ. 27 сакавіка 2005 года на сустрэчы сальвадорскі камуністаў было прынята рашэнне аб аднаўленні камуністычнай партыі. 17 снежня 2006 года была зноў створана Камуністычная партыя Сальвадора. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia