Грамадзянская вайна ў Сальвадоры
Грамадзянская вайна ў Сальвадоры — узброены канфлікт у Сальвадоры, які працягваўся з 1980 года па 1992 год. Канфлікт адбыўся паміж двума палітычнымі групамі: урадам, прадстаўленым хрысціян-дэмакратамі і ўльтраправымі з аднаго боку, і мяцежнікамі, прадстаўленымі Фронтам нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці і рознымі левымі рухамі, з іншага. Вайна завяршылася заключэннем мірнага пагаднення, роспускам узброеных фарміраванняў апазіцыі і легалізацыяй ФНВФМ, скарачэннем арміі і перафармаваннем паліцыі. Падчас канфлікту ўрад ствараў «эскадроны смерці», якія набіраліся пераважна з ультраправых. Гэтыя падраздзяленні не толькі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, але і праводзілі расправы над мірнымі жыхарамі. ПерадумовыУ першай палове XX ст. Сальвадор з’яўляўся аграрнай краінай з высокай шчыльнасцю насельніцтва. Доўгі час краіна развівалася ўстойліва, галоўным чынам за кошт экспартных галін сельскай гаспадаркі і збольшага — апрацоўчай прамысловасці. У 1960—1978 гг. сярэднегадавыя тэмпы росту ВУП крыху перавысілі 5 %. У пачатку 70-х пачаліся эканамічныя цяжкасці і неабходнасць рэпатрыяцыі на сваёй тэрыторыі значнай колькасці бежанцаў. Таксама пагоршыліся адносіны з суседнімі краінамі, асабліва з Гандурасам. Незадаволенасць палітыкай урада ўзмацнялася, у кастрычніку 1971 года быў утвораны «Нацыянальны саюз апазыцыі» (НСА), у які ўвайшлі Хрысціянска-дэмакратычная партыя, сацыял-дэмакратычныя «Нацыянальны рэвалюцыйны рух» і «Нацыянальны дэмакратычны саюз». НСА высунуў на прэзідэнцкіх выбарах 1972 года кандыдатам у прэзідэнты хрысціянскага дэмакрата. Аднак іх вылучэнец прайграў. 25 лютага 1972 года НСА, пры падтрымцы вайскоўцаў, здзяйсняе пераварот. У снежні 1979 года было заключана пагадненне аб стварэнні каардынацыйнага цэнтра, у які ўвайшлі прадстаўнікі трох арганізацый: «Фронта нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці» (ФНВФМ), «Узброеныя сілы нацыянальнага супраціву» (УСНС) і Камуністычная партыя Сальвадора (КПС). Гэтыя арганізацыі ўключалі ў сябе большую частку левых: марксістаў, хрысціян-сацыялістаў, дэмасацыялістаў і сіндыкалістаў. Іх агульнымі мэтамі былі барацьба з сіламі, якія прыйшлі да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту 1972 г., капіталізмам, эксплуатацыяй і ўплывам ЗША. Ход вайны1980—1984Вайна пачалася ў лістападзе 1980 года, калі «левыя» паднялі ўзброены паўстанне ў дэпартаменце Марасан і ўжо ў канцы месяца здолелі замацавацца ў ваколіцах вулкана Гуасапа. У студзені 1981 года мяцежнікі захапілі гарады Сакатэкалуку і Сучытата, акружылі і блакавалі ўрадавы гарнізон у горадзе Сан-Францыска-Гатэра. 13 студзеня ў краіне пачалася ўсеагульная забастоўка, у якой прынялі ўдзел 200 тыс. чалавек. Наступленне паўстанцаў працягвалася яшчэ чатыры дні, пасля чаго ў контрнаступленне перайшлі ўрадавыя сілы. Пад націскам праціўніка паўстанцы пачалі адступленне, здаўшы частку сваёй тэрыторыі, але выжныя стратэгічныя рэгіёны яны змаглі ўтрымаць. У пачатку сакавіка 1981 атрады ФНВФМ і іх саюзнікі атакавалі гарнізон у вёсцы Аркатаа (за 88 км ад сталіцы), а затым ўсталявалі кантроль над горадам Сан-Ларэнца і акружылі горад Чалатэнанга. 19 ліпеня «левыя» пачалі контрнаступленне, якое доўжылася да сярэдзіны жніўня. Паўстанцы ўсталявалі кантроль над мястэчкамі Гуакамаа і Хакааціке, разграмілі гарнізоны ў паселішчах Перкін і Сан-Хасэ Гауабаль, атакавалі Сан-Мігель і Усулутан. У верасні 1981 года ФНВФМ нанёс паражэнне ўрадавым войскам у баях за горад Сан-Агусцін. 10 снежня салдаты войск урада расстралялі некалькі сотняў мірных жыхароў у вёсцы Эль-Масотэ. 27 студзеня 1982 апалчэнцы ФНВФМ праніклі на авіябазу Ілапанга, знішчыўшы падрыўнымі зарадамі шэсць верталётаў UH-1H, пяць знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў MD і тры C-47, пры выбуху яшчэ 7 самалётаў і верталётаў атрымалі пашкоджанні. У сакавіку «левыя» распачалі наступленне на Усулутан, пасля чаго наступіла часовае зацішша — да 5 чэрвеня, калі сілы ФНВФМ занялі горад Перкін. У кастрычніку пачалася новая ваенная кампанія ФНВФМ, асновай якой стала арганізацыя засад і налётаў сіламі дробных падраздзяленняў, дыверсій і разбурэнні інфраструктуры. 4 снежня на паўночным усходзе краіны ўрадавыя войскі распачалі штурм вулкана Гуасапа за 20 км ад сталіцы. 4 студзеня 1983 года пачалося новае наступленне ФНВФМ, якое атрымала назву «Героі студзеньскай рэвалюцыі». Станам на 19 студзеня 1983 года з пачатку наступлення сілы ФНВФМ усталявалі кантроль над 18 населенымі пунктамі. З 10 па 23 лютага паўстанцы аблажылі горад Сучытата ў дэпартаменце Кускатлан, у аперацыі па зняцці блакады ўдзельнічалі 3 000 вайскоўцаў урадавых войскаў. 1985—1989У 1985 годзе ФНВФМ прыняў на ўзбраенне новую тактыку «працяглай вайны на знясіленне», з акцэнтам на дзеянні дробных падраздзяленняў і мінную вайну. У перыяд 1985—1989 гадоў вайна насіла партызанскі характар. Для паўстанцаў баявыя дзеянні абмяжоўваліся дыверсіямі і налётамі, а для ўрада — авіяцыйнымі ўдарамі і артылерыйскімі абстрэламі. У лістападзе і снежні 1989 года зафіксаваны шэраг буйных сутыкненняў у гарадах краіны. 1990—199113 сакавіка 1990 г. «левыя» абвясцілі аб тым, што гатовы пачаць перамовы з урадам аб спыненні агню. У верасні 1990 года ў Сан-Хасэ адбылася сустрэча варагуючых бакоў, але пасля шасці дзён перамоваў бакі не прыйшлі да пагаднення і прынялі рашэнне перанесці сустрэчу на больш позні тэрмін. 9 сакавіка 1991 года ФНВФМ абвясціў трохдзённае перамір’е на час правядзення выбараў у парламент краіны. 16 студзеня 1992 года было абвешчана аб спыненні агню. Гэта дзень лічыцца датай заканчэння грамадзянскай вайны. Наступныя падзеіУ 1993 годзе была абвешчана амністыя для ўдзельнікаў вайны, праведзена зямельная рэформа (у выніку якой 39 тыс. сялян і былых салдат атрымалі зямельныя ўчасткі). Да канца 1990-х склалася двухполюсная дэмакратычная сістэма, дзе супернікамі апынуліся партыі ARENA, якая прадстаўляе правых, і ФНВФМ, якая прадстаўляе левых. З 1994 па 2009 гады ARENA з’яўлялася кіруючай партыяй. Толькі ў сакавіку 2009 кандыдату ад ФНВФМ удалося перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах. Тым часам хрысціянска-дэмакратычная партыя значна аслабла, так як яе пацяснілі больш магутныя палітычныя сілы. Гэта прывяло да таго, што на парламенцкіх выбарах 2015 года яна атрымала 2,47 % галасоў і 1 дэпутацкае месца. СтратыПадчас грамадзянскай вайны ў Сальвадоры больш за 75 000 чалавек загінулі[7]. З іх 7 000 з’яўляюцца ўрадавымі вайскоўцамі, 20 000 — паўстанцамі, 48 000 — мірнымі жыхарамі. Таксама ў канфлікце загінула 22 амерыканскіх вайскоўцаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia