Камчатка (рака)
Камча́тка, у верхнім цячэнні Азёрная Камчатка (руск.: Камча́тка, Озёрная Камчатка) — найбуйнейшая рака паўвострава Камчатка на Далёкім Усходзе Расіі. Даўжыня ракі 758 км. Плошча вадазбору 55 900 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,58[2] м/км. Сярэдні расход вады 1030[3] м²/с. Выток ракі знаходзіцца ў паўднёвай частцы Сярэдзіннага хрыбта. Працякае па Цэнтральнакамчацкай нізіне. Упадае ў Камчацкі заліў Берынгава мора Ціхага акіяна. У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — маі. На некаторых частках свайго рэчышча Камчатка прыдатная для суднаходства на адлегласці 486[3] км ад вусця. У басейне ракі налічваецца 7707[2] рэк. Густата рачной сеткі 0,54[2] км/км². Сярод прытокаў Камчаткі: Падзь Папярэчная, Падзь Сярэдняя, Берш, Урылка, Кунч, Машыхінская, Правы Вызіт, Халмін, Таенская, Кавыча, Андрыянаўка (Левая Андрыянаўка), Амшарык, Вахвіна Левая, Кірганік, Вялікая Кіміціна (Кіміціна), Кіцільгіна, Урц, Шчапіна, Талбачык (Левы Талбачык), Студзёная, Крапіўная, Кахтун, Інакенцішка, Піндра, Палавінная, Кельмрак, Малая Хапіца, Вялікая Хапіца, Арлыч, Ільчынец, Гарбуша, Радуга і інш.[4] На рацэ размешчаныя пасёлкі Мількава, Ключы і порт Усць-Камчацк. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia