Камчацкі край
Камчацкі край — адзін з суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Знаходзіцца на Камчацкім паўвостраве. На поўначы мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акругай, на паўночным захадзе — з Магаданскай вобласцю. Утвораны 1 чэрвеня 2007 года шляхам аб’яднання Камчацкай вобласці і Каракскай аўтаномная акругі. ПрыродаКамчацкі паўвостраў знаходзіцца ў зоне актыўнай вулканічнай дзейнасці, на яго тэрыторыі ёсць каля 300 буйных і сярэдніх вулканаў, 29 з іх з’яўляюцца дзеючымі. Тут размешчаны самы высокі вулкан Еўразіі — Ключаўская Сопка. З дзейнасцю вулканаў звязана ўтварэнне шматлікіх карысных выкапняў, а таксама гідратэрмальнай актыўнасці: з’яўленне гарачых крыніц, утварэнне фумарол, гейзераў і іншых праяў. На тэрыторыі Камчаткі знаходзяцца Краноцкі запаведнік і сусветна вядомая Даліна Гейзераў. Клімат халодны і вільготны. Прыродныя рэсурсы ўключаюць золата, вугаль, слюду і прыродны газ. НасельніцтваНасельніцтва 358,8 тысяч чалавек. З іх:
55 % насельніцтва жыве ў сталіцы края — горадзе Петрапаўлаўск-Камчацкі. На тэрыторыі края існуе 11 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі, 6 гарадскіх паселішчаў і 50 сельскіх паселішчаў. Муніцыпальныя раёны:
Гарадскія акругі:
ЭканомікаУ эканоміцы края пераважае рыбалоўства (каля 55 % ВУП), на поўначы края — гарназдабываючая прамысловасць (здабыча золата і плаціны). Развіты турызм, здабыча пушнога звера: собаля, лісіцы, марскога коціка, галубога пясца. Сельская гаспадарка прадстаўлена пераважна аленегадоўляй. У краі высокая колькасці вайсковых аб'ектаў: баз падводных лодак, авіябаз, радарных станцый і іншых. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia