Камяніца (Ваўкавыскі раён)
Камяні́ца[1] (трансліт.: Kamianica, руск.: Каменица) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета. ГеаграфіяЗа 17 км да поўдня ад Ваўкавыска і чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы-Ваўкавыск, за 121 км ад Гродна, каля р. Харужанка (прыток Росі).[2] ГісторыяУ 1796 годзе вёска Ваўкавыскага павета Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801—Гродзенскай губерняў Расійскай імперыі, належала Людвіку Тышкевічу.[2] У 1897 годзе на месцы сучаснай вёскі ў складзе Ізабелінскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні знаходзіліся 2 вёскі: Камяніца Вялікая і Камяніца Малая.[2] З верасня 1915 года акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з лютага 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з верасня 1920 г. — польскімі войскамі.[2] З 01.01.1919 года ў БССР.[2] З сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, у Ізабелінскай гміне Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.[2] З лістапада 1939 года зноў у БССР, з 12.10.1940 года ў Ізабелінскім сельскім савеце Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці.[2] У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вайну загінула 18 вяскоўцаў.[2] З 20.09.1944 г. ў Гродзенскай вобласці, з 23.06.1980 г.[3]. (30.09.1980 г.[2]) у Ваўкавыскім сельскім савеце. З 1949 г. ў складзе калгаса "19 партз'езд", з 1981 г. ў складзе калгаса імя Заслонава, з 2004 г. — ААТ "Хацькоўцы" (цэнтр у а/г Рупейкі).[2] Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia