Малая Лапеніца
Мала́я Лапе́ніца[2] (трансліт.: Malaja Lapienica, руск.: Малая Лапеница) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Лапа. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета. Насельніцтва 252 чал. (2012). ГісторыяУпершыню Лапеніца згадваецца ў XVI ст. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Клочкаў, Трызнаў, з другой пал. XVII ст. — Агінскіх, у 1796 — Людвіка Тышкевіча. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лапеніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1836 у мястэчку было 33 двары. На 1914 — 73 двары. У тутэйшым касцёле ў 1918—1920 служыў ксяндзом паэт Язэп Германовіч (псеўданім Вінцук Адважны), які вёў пропаведзі на беларускай мове. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лапеніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1939 Лапеніца ўвайшла ў БССР, у Ваўкавыскі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі. 23 чэрвеня 1980 года вёска перададзена з Ізабелінскага сельсавета ў Ваўкавыскі сельсавет[3]. Станам на 1 студзеня 2004 тут было 111 двароў. Насельніцтва
Інфраструктура![]() У Малой Лапеніцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бібліятэка. Турыстычная інфармацыяСлавутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia