Камітас
Каміта́с (арм.: Կոմիտաս; сапраўднае імя Сагамо́н Гево́ркавіч Сагаманя́н, арм.: Սողոմոն Գևորգի Սողոմոնյան; 8 кастрычніка 1869, мястэчка Куціна, Турцыя — 22 кастрычніка 1935) — армянскі кампазітар, фалькларыст, спявак, харавы дырыжор, музычны дзеяч; заснавальнік армянскай класічнай музыкі, нацыянальнай школы спеваў і навуковай музычнай этнаграфіі. ЖыццёМузыцы вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі таксама ў М. Екмаляна ў Тбілісі (1895). У 1896—99 у Берліне, дзе скончыў прыватную кансерваторыю Р. Шміта і ўніверсітэт. Узначальваў музычныя класы і арганізаваны ім хор Эчміядзінскай акадэміі. Майстар харавой поліфаніі. Збіраў і даследаваў музычны фальклор. З-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі ў 1910 пераехаў у Стамбул, з 1919 жыў у Парыжы. Апошнія 20 гадоў жыцця пакутаваў ад цяжкай душэўнай хваробы. ДзейнасцьКамітас збіраў і даследаваў музычны фальклор (запісаў больш за 3000 армянскіх, курдскіх, персідскіх, турэцкіх народных песень). Яго творчасць адыграла вялікую ролю ў фарміраванні нацыянальнай кампазітарскай школы. Аўтар фартэпіянных мініяцюр і іншых інструментальных п'ес. Выданні твораў
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia