Канадскае касмічнае агенцтваКанадскае касмічнае агенцтва (ККА, англ.: Canadian Space Agency, CSA, фр.: l'Agence spatiale canadienne) — канадскае ўрадавае касмічнае агенцтва адказнае за канадскую касмічную праграму. Заснавана агенцтва было ў сакавіку 1989 года адпаведным актам аб канадскім касмічным агенцтве (Canadian Space Agency Act) і зацверджана ў снежні 1990 года. Кіраўніком прадпрыемства з'яўляецца прэзідэнт, які адчытваецца непасрэдна міністру прамысловасці. Са 2 верасня 2008 года ККА ўзначальвае Стывен Гленвуд МакЛейн. Галаўны офіс ККА знаходзіцца ў касмічным цэнтры Джона Чэпмэна размешчаным у гарадку Сен-Хуберт (Квебек). Яшчэ маецца офіс агенцтва ў Атаве ў лабараторыі імя Дэвіда Флорыды, а таксама ёсць некалькі аддзелаў сувязі ў Вашынгтоне, Парыжы, Мысе Канаверал і Х’юстане. Атрад астранаўтаў касмічнага агенцтва складае 8 чалавек. Канадскія спадарожнікі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia