Хмель звычайны
Хмель звычайны[1], Хмель[2][3][4] (Húmulus lúpulus) — від травяністых шматгадовых раслін роду Хмель (Humulus) сямейства каноплевыя (Cannabaceae). Батанічнае апісанне
Шматгадовая ліяна. Сцябло ўецца па гадзіннікавай стрэлцы, чатырохграннае, полае ўнутры, пакрыта вострымі шыпамі, да 7 м у даўжыню. Карэнішча доўгае, паўзучае. Лісце ля аснавання далонепадобнае трох-пяцілопасцевае, глыбока сэрцападобнае, з яйкападобнымі завостранымі лопасцямі, па краі буйнапілаватае, супраціўнае, з доўгімі хвосцікамі; верхняе лісце суцэльнае. Мужчынскія суквецці на галінах другога парадку ў выглядзе мяцёлкавых суквеццяў, якія складаюцца з дыхазіяў, пераходзячых у завіткі. Мужчынскія кветкі дробныя, зялёныя, з пяцілістковым калякветнікам і пяццю тычынкамі з прамымі ніткамі. Жаночыя кветкі ў шышкападобных складаных суквеццях. Лускі шышак, размешчаныя парамі, уяўляюць сабой прылісткі неразвітага лісця, у пазусе якіх знаходзяцца падвойныя завіткі з двух-чатырох або шасці кветак, без кветак першага парадку. Прыкветкі пры плодзе разрастаюцца і нясуць жоўтыя залозкі, якія змяшчаюць лупулін. Жаночыя кветкі складаюцца з песціка, ля аснавання аточанага плёнчатым цэльнакрайнім кубкападобным калякветнікам. Цвіце ў ліпені — жніўні. Плод — арэх са спіральна згорнутым зародкам, спее ў жніўні — верасні. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна шырока распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўразіі і Паўночнай Амерыкі; сустракаецца таксама на поўначы Афрыкі (у Марока). Радзіма расліны невядомая. У Расіі распаўсюджаны амаль паўсюдна ў еўрапейскай частцы і Заходняй Сібіры, за выключэннем Крайняй Поўначы, на Каўказе і Алтаі. Расце па далінах рэк, ярах, у прырэчных і байрачных сырых шыракалістых лясах , па хмызняковых зарасніках, у вербалозе. Здаўна разводзіцца на спецыяльных плантацыях. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia