Канстанцін Іваноўскі
Канстанцін Іваноўскі (3 студзеня 1930) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1] БіяграфіяНарадзіўся 3 студзеня 1930 г. у в. Дэгісі Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Скончыў Сольскую сямігодку, а затым пайшоў вучыцца ў Смаргонскую сярэднюю школу. Там далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля. Вучнёўская арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. Кастусь Іваноўскі нейкі час хаваўся, але савецкія карныя органы яго арыштавалі на пачатку 1950 г., калі ён быў вучнем 9 класа. Асуджаны ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі летам таго ж году па справе той жа арганізацыі на 10 гадоў зняволення «за неданясенне». На допытах адмаўляў усе абвінавачанні, што, магчыма, абумовіла адносна невялікі прысуд — большасць іншых удзельнікаў атрымала 25 гадоў, а Расціслаў Лапіцкі быў расстраляны. На судзе Канстанцін Іваноўскі казаў: «Я ніколі не быў суджаны, і суджаным не буду!», а таксама заявіў, што следчы выбіваў з яго паказанні катаваннямі, але той сказаў, што нікога не біў і што следства адбывалася ў межах закону. Пакаранне адбываў разам з Зянонам Ахрамовічам і сваім аднавяскоўцам Эдуардам Сташкевічам у Свярдлоўскай вобласці, у Іўдзелі, на лесапавале і будаўнічых работах. У лютым 1954 г. вызвалены. Вярнуўся ў родную вёску Дэгісі, паступіў вучыцца ў Навагрудак. Удзельнічаў у напісанні успамінаў для кнігі Міхася Чарняўскага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут». Жыве ў роднай вёсцы, дзе працуе ў сельскай гаспадарцы. Рэабілітаваны. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia