Зянон Ахрамовіч
Зянон Ахрамовіч (30 лістапада 1932, Чарняты, Смаргонскі раён — 6 студзеня 2020, Эльблёнг, Вармінска-Мазурскае ваяводства) — сябра Мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1] БіяграфіяНарадзіўся 13 снежня 1932 года ў сялянскай сям’і Аўгусціна і Ганны Ахрамовіч на хутары каля в. Чарняты Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Акрамя наймалодшага Зянона, у сям’і было трое дзяцей: Міхал, Уладзімір і Тамара. Перад Другой сусветнай вайной пайшоў у школу ў Гарыдзеняты, да прыходу саветаў паспеў скончыць два класы. Пра навуку ў тыя часы ўспамінаў так:
Пасля Другой сусветнай вайны вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе, але толькі ўзімку бо цёплым часам мусіў рабіць у гаспадарцы: брата Уладзіміра забралі ў штрафны батальён Чырвонай Арміі (пасля вайны перайшоў у Польскае Войска). Увосень 1949 года ў Смаргоні ў доме Цыбоўскіх праз свайго сябра Часлава пазнаёміўся з Расціславам Лапіцкім ды іншымі падземнікамі, пасля чаго актыўна ўключыўся ў антыкамуністычную дзейнасць у складзе мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля. Разам з кіраўніком падпольнай арганізацыі Расціславам Лапіцкім распаўсюджваў улёткі. Перахоўваў на бацькавым хутары друкарку, на якой друкаваліся ўлёткі. Распаўсюджваў улёткі па навакольных вёсках і на паромнай пераправе цераз Вяллю. Паводле Зянона Ахрамовіча, яго бацькі падтрымлівалі дзейнасць юнакоў: «Бацькі мае ведалі, чым мы займаемся. Часам мы там у лазні друкавалі цэлымі днямі. То бацькі прыходзілі і клікалі есці. Усе ведалі, і брат старэйшы ведаў — Валодзя». Арыштаваны ў 2 лютага 1950 года. Савецкім карным органам заявіў, што бацькі нічога ня ведалі і ўзяў усё на сябе, але яны таксама былі арыштаваныя ў канцы сакавіка. Тыдзень быў трыманы ў Смаргоні, потым — у Маладзечне. Пра допыты ўспамінаў так:
17 — 20 ліпеня 1950 года быў асуджаны вайсковым трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі па справе мядзельска-смаргонскага падполля на 25 гадоў зняволення ў савецкіх канцлагерах. На судзе амаль ніхто не прасіў, каб далі лагаднейшы прысуд, а Расціслаў Лапіцкі сказаў, што калі б выйшаў з турмы, працягваў бы і надалей сваю барацьбу. Зянон Ахрамовіч успамінаў пра суд:
Пакаранне адбываў у асноўным у Свярдлоўскай вобласці ў Паўднёвай Таліцы на лесапавале і будаўнічых работах разам з іншымі ўдзельнікамі арганізацыі Канстанцінам Іваноўскім і Эдуардам Сташкевічам. Вызвалены ў 1956 годзе, вярнуўся на Смаргоншчыну, пасля звароту з лагеру на тры месяцы быў забраны на вайсковыя зборы і выдалі ваенны білет, бо быў ужо рэабілітаваны. Па вяртанню з войска пайшоў працаваць на тартак у Смаргонь. Стрыечная сястра з Лідзбарку ўгаварыла ехаць у Польшчу, бо там лягчэй. Каля 6 месяцаў Зянон Ахрамовіч вырабляў паперы. Перайшоў з тартака на працу вартаўніком. У 1958 годзе выехаў у Польшчу. Спачатку разам з жонкай, братам Міхалам і цешчай працаваў на гаспадарцы ў Лідзбарку-Мазурскім. У Лідзбарку нарадзіліся два сыны і дачка. У 1965 годзе пераехаў у Эльблёнг. Бацькі пабылі ў Лідзбарку год, а потым пераехалі да Зянона ў Эльблёнг. Удзельнічаў у напісанні ўспамінаў для кнігі Міхася Чарняўскага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут». Жыў у Эльблёнгу. Памёр 6 студзеня 2020 года. Пахаваны на камунальных могілках Дэмбіца ў Эльблёнгу[2] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia