Канстанцін Альшанскі (дэсантны карабель)
Канстанты́н Альша́нскі (укр.: Костянтин Ольшанський) — вялікі дэсантны карабель праекту 775. З'яўляецца шматпалубным, пласкадонным дэсантным караблём унутранай марской зоны з паўбакам і пашыранай кармавой надбудовай. Названы ў гонар Героя Савецкага Саюза Канстанціна Альшанскага, камандзіра атраду з 68 дэсантнікаў, якія вызвалялі горад Мікалаеў ад захопнікаў Нацысцкай Германіі. Гісторыя праэктаКарабель быў пабудаваны на верфі «Stocznia Polnocna» («Паўночная верф») у Польшчы ў 1974 годзе. Першая серыя караблёў, якая складалася з 12 СДК, была скончана ў 1978 годзе. На захадзе гэтыя караблі ахрысцілі як «Ropucha I» — так у англійскай транскрыпцыі вымаўляецца слова жаба. Другая серыя з 16 СДК (пр. 775. II або «Ropucha II») была скончана ў 1992 годзе. Караблі другой серыі адрозніваліся іншымі РЛС агульнага выяўлення, а з трэцягй серыі і іншымі артустаноўкамі (адной 76-мм АК-176 і двума 30 — мм АК-630 замест двух 57-мм АК-572). Будаўніцтва праэкта 775 вялося па замове СССР выключна для яго флоту. Ні адзін карабель пр. 775 не ўвайшоў у склад ВМФ дзяржаў-саюзнікаў па Варшаўскаму дагавору. Выключэннем можна лічыць толькі адзін ВДК, перададзены Емену ў 1979 г. са складу савецкіх сіл, якія базіраваўся ў Індыйскім акіяне. Гісторыя эксплуатацыі![]() Расійская інтэрвенцыя ва Украіне (2014)24 сакавіка 2014 г. дэсант расійскіх войскаў высадзіўся з падплыўшага баркаса (з бартавым нумарам U8301[1]) на борт і з боем захапіў карабель «Канстанцін Альшанскі». Незадоўга да гэтага частка экіпажу пакінула карабель, на момант штурму на караблі знаходзілася 21 чалавек. Рэшткі каманды забарыкадаваліся ў кают-кампаніі. Аднак прадчуваючы хуткі штурм караблю, і каб пазбавіць ворага магчымасці выкарыстоўваць карабель у бліжэйшай будучыні, каманда «Канстанціна Альшанскага» паспела сапсаваць карабельную электроніку, рухавікі (залілі цэментавым растворам ці паводле іншай версіі — засыпалі пяском), навігацыйнае абсталяванне, прыборы кіравання агнём разбілі. У выніку рускім давялося цягнуць захопленае судна да базы на буксіры[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia