Саборныя могілкі (Магілёў)
Саборныя могілкі — колішнія могілкі ў Магілёве. Размяшчаліся на месцы сучаснага сквера 60-годдзя Кастрычніка перад будынкам філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ![]() ![]() На Саборных могілках хавалі заможных гараджан праваслаўнага веравызнання, дваран, купцоў, чыноўнікаў, ваенных, святароў[1], педагогаў, урачоў, удзельнікаў Крымскай вайны 1853—1856 гг., руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг.[2][3]. Назву звязваюць з узвядзеннем у Магілёве царквы Св. Іосіфа Абручніка (які значна пазней стаў кафедральным саборам), у закладцы якой удзельнічалі расійская імператрыца Кацярына II і аўстрыйскі імператар Іосіф II. Дзеля вызвалення месца для знакавай царквы, пабудаванай з мэтай увекавечвання памяці пра сустрэчу ў Магілёве двух манархаў, архіепіскап Магілёўскі і Беларускі Георгій Каніскі ў 1782 г. распарадзіўся перанесці драўляную прыхадскую Васкрасенскую царкву[1], якая стаяла на рагу вуліц Шклоўскай і Зяньковіцкай[4], на тагачасную ўскраіну горада[1]. Царква на могілках прастаяла да 1930-х гадоў. Канчаткова могілкі былі зруйнаваныя ў 1965—1966 гадах[2][3] у сувязі з пракладкай праспекта Міру. Афіцыйна прадстаўнікі гаркамунгаса перапахавалі на вайсковыя могілкі па вул. Лазарэнкі парэшткі воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Астатнія пахаванні было прапанавана перапахаваць сваякам на іншых гарадскіх могілках, аднак, многія сем’і або эмігравалі за мяжу, або не перажылі рэпрэсіі і вайну, або не жадалі афішаваць сваё сваяцтва з пахаванымі на Саборных могілках[1]. ![]() Зносілі Саборныя могілкі ўлетку, пахавальні галоўным чынам ускрывалі, магілы з плітамі разварочвалі, пагоркі над магіламі зраўноўвалі з зямлёй, папярэдне зразаўшы зваркай металічныя крыжы. Зону адпачынку добраўпарадкавалі бульдозерамі і коўшавымі экскаватарамі[1]. Паводле некаторых звестак надмагільныя пліты і помнікі з Саборных могілак вывозілі на Польскія могілкі, дзе знішчаліся[1]. ![]() У 2018 годзе было прапанавана паставіць на месцы могілак у цэнтры сквера паклонны крыж[5]. Замест яго ў кастрычніку 2019 года быў устаноўлены памятны знак у выглядзе вялікага каменя з умураваным званом[6]. Сярод пахаваных на могілках
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia