Магілёўская духоўная семінарыя
Магілёўская духоўная семінарыя — сярэдняя духоўная навучальная ўстанова Магілёўскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, якая рыхтавала святароў і царкоўных служак. Існавала ў 1757—1918 гадах. ГісторыяСемінарыя адкрыта ў 1757 г. годзе архіепіскапам Георгіем Каніскім на базе брацкай школы. Пры ім распачата будаўніцтва асноўнага вучэбнага корпуса і дома-інтэрната. У 1758 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна пастанавіла штогод вылучаць на Магілёўскую семінарыю па 400 рублёў. Праграма Магілёўскай школы нічым не адрознівалася ад праграм іншых семінарый таго часу, таму што ў ёй былі тыя ж класы — сінтаксісу, інфіма, рыторыкі, філасофіі і багаслоўя. Архіепіскапа Георгія займалі літаральна ўсе пытанні школы. Ён запрашаў выкладчыкаў з Кіева, складаў праграмы, друкаваў падручнікі, прызначаў дараванне настаўнікам, размяркоўваў курсы навучання, ставіў на чале Семінарыі дасведчаных кіраўнікоў. Першыя гады існавання семінарыі былі вельмі складанымі з-за таго таго, што семінарыя існавала ў варожым каталіцкім асяроддзі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння Магілёўскай епархіі да Расійскай імперыі ў 1772 годзе для семінарыі пачаліся спакойныя часы. У 1799 годзе ў Магілёўскай семінарыі была заснавана прафесійная капэла, якая карысталася папулярнасцю на тэрыторыі Беларусі. У 1889 годзе Магілёўская духоўная семінарыя стала цэнтрам святкавання 50-годдзя вяртання ўніятаў Заходняга края ў праваслаўе. Зачынена бальшавікамі ў 1918 годзе. Рэктары
Вядомыя выпускнікі
Вядомыя выкладчыкі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia