Канстанцін Аляксеевіч Аляксееўскі
Канстанці́н Аляксе́евіч Аляксе́еўскі (15 верасня 1855, Віленская губерня — пасля 1918) — вайсковец, генерал-лейтэнант (1916)[1]. Удзельнік беларускага нацыянальнага руху пачатку XX ст. БіяграфіяПраваслаўны дваранін. Адукацыю атрымаў у Полацкай вайсковай гімназіі[1]. Скончыў Другое Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча (1875). У 1908—1911 гадах — камандзір 1-й Уладзівастоцкай крапасной артылерыйскай брыгады. Начальнік артылерыі Свеаборгскай крэпасці з 1911 года. Увесну 1917 года ў Выбаргу далучыўся да арганізацыі матросаў-беларусаў Балтыйскага флоту[2]. Выбраны ў склад Савета старэйшын на Першым Усебеларускім з’ездзе ў снежні 1917 года. Заклікаў «адрадзіць беларускую дзяржаву», на з’ездзе выступіў у абарону беларускага нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга. Аўтар «Успамінаў пра Усебеларускі з’езд у г. Мінску» ў газеце «Чырвоны шлях» (1918, № 1—2). У 1918 годзе быў запрошаны Радай БНР у Менск для фарміравання беларускай нацыянальнай арміі. Далейшы лёс невядомы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia