Канстанцін Канстанцінавіч Красоўскі
Канстанцін Канстанцінавіч Красоўскі (24 чэрвеня 1958 — 30 сакавіка 2021) — беларускі географ. БіяграфіяНарадзіўся 24 чэрвеня 1958 годзе ў в. Красава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975 годзе пасля заканчэння Мястковіцкай васьмігадовай школы паступіў у Пінскае педагагічнае вучылішча, якое скончыў у 1977 годзе. Па размеркаванні працаваў у Лугскай сярэдняй школе Лунінецкага раёна, пасля чаго быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі ў 1979 годзе паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне, а ў 1980 годзе на першы курс географа-біялагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Пасля заканчэння інстытута ў 1985 годзе па спецыяльнасці «Геаграфія і біялогія» 2 гады працаваў сакратаром камітэта камсамола. Ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» працаваў з 1987 года — асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, дэканам геаграфічнага факультэта (1995—2000), загадчыкам кафедры фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі (2006), прарэктарам па навуковай рабоце (2007—2009), першым прарэктарам (2009—2011). З 2011 года працаваў прафесарам кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму. З 1989 па 1992 гг. К. К. Красоўскі навучаўся ў вочнай аспірантуры Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага, а з 2001 па 2004 гг. у дактарантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па геаграфіі насельніцтва Брэсцкай вобласці, а ў 2006 годзе доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці 25.00.24 — эканамічная, сацыяльная і палітычная геаграфія на тэму: «Урбанізацыя Беларусі: эканоміка-геаграфічны аналіз і прагноз». У 2012 г. К. К. Красоўскаму рашэннем ВАК Беларусі прысвоена званне прафесара. З’яўляўся членам Савета па абароне дысертацый Д 02.01.06 БДУ. Унёсак у навукуЗ’яўляўся высокакваліфікаваным спецыялістам у галіне эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі. Удзельнік больш як 40 навуковых канферэнцый у Беларусі і за яе межамі. З’яўляўся кіраўніком і выканаўцам больш як 10 дзяржбюджэтных тэм НДР, шэрагу міжнародных праектаў у рамках праграм TACIS, TEMPUS, ПРААН. Пад кіраўніцтвам К. К. Красоўскага абаронены шматлікія дыпломныя работы, магістарскія дысертацыі, падрыхтаваны дзясяткі студэнцкіх дакладаў на навуковыя канферэнцыі. Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі: «Геаграфічныя заканамернасці трансфармацыі насельніцтва Беларускага Палесся» (С. В. Каржаневіч, 2012), «Кластарныя структуры ў тэрытарыяльнай арганізацыі турысцка-рэкрэацыйнай дзейнасці (на прыкладзе Брэсцкай вобласці)» (Д. У. Нікіцюк, 2015), «Працоўны патэнцыял Беларусі: тэрытарыяльная структура і прагноз» (А. А. Сідаровіч, 2016). Займаўся пытаннямі дэмаграфіі, рассялення насельніцтва і яго структуры, міграцый. За заслугі ў развіцці адукацыі ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі», медалём «За працоўную доблесць». Стаў лаўрэатам конкурсу на ўсталяванне персанальнай надбаўкі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў сферы адукацыі. У 2012 г. Саветам спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны 3-й прэміяй за асаблівы ўнёсак у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў. Асноўныя працыАўтар і суаўтар больш як 160 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку трох манаграфій і двух навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі, курса лекцый па сацыяльнай дэмаграфіі. Манаграфіі: «Гарадское насельніцтва Брэсцкай вобласці» (1997), «Урбанізацыя ў Беларусі: эканоміка-геаграфічны аналіз» (2004); 9 раздзелаў у манаграфіях; 2 навучальныя дапаможнікі (у суаўтарстве). З’яўляўся адным з аўтараў намінацыйнай заяўкі на атрыманне ландшафтным заказнікам «Прыбужскае Палессе» на тэрыторыі Беларусі статусу біясфернага рэзервата ў ЮНЕСКА, за што ў 2005 годзе атрымаў прэмію Брэсцкага аблвыканкама «Чалавек года» ў галіне экалогіі. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia