Плешчыцкі сельсавет
Пле́шчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Плешчыцы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вяляціцкага сельсавета, у склад Вулькаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Красава, Сачкавічы і Стытычава)[1]. 18 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завідчыцкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 14 населеных пунктаў[3]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Лапацінскага сельсавета перададзены вёскі Лосічы і Крывое Сяло[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2961 чалавек[5], з іх 87,9 % — беларусы, 7,5 % — украінцы, 3,9 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 2510 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia