Канстанцін Лявонавіч Аганесян
Канстанцін Лявонавіч Аганесян (арм.: Կոստանդին Լևոնի Հովհաննիսյան; 19 снежня 1911, Тыфліс — 4 чэрвеня 1984, Ерэван[3]) — армянскі савецкі архітэктар і археолаг. Доктар архітэктуры (1967), Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР (1961)[3]. Ён быў кіраўніком археалагічнай экспедыцыі, якая займалася раскопамі старажытнага Урарцкага горада Эрэбуні (размешчанага на ўзгорку Арын-Берд, ці «крывавая крэпасць», у Ерэване)[4]. Біяграфія![]() Канстанцін Аганесян нарадзіўся 19 снежня 1911 года ў Тыфлісе (цяпер Тбілісі) у сям'і медыка Лявона Аганесяна (1885—1970). Скончыў Ерэванскі Політэхнічны інстытут у 1932 годзе і адразу ж пачаў працаваць пад кіраўніцтвам армянскіх архітэктараў Аляксандра Таманяна і Мікалая Буніяцяна (у 1933—1934 і 1934—1941 гадах адпаведна)[5]. У якасці архітэктара Аганесян спраектаваў мноства савецкіх шматкватэрных дамоў і сацыяльных аб'ектаў, якія былі пабудаваны ў Ерэване і наваколлі[5]. Браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне[6]. У 1950 годзе ён быў прызначаны кіраўніком прац археалагічнай каманды, што займалася раскопамі старажытнай Урарцкай крэпасці Эрэбуні, размешчанай да паўднёвага ўсходу ад сучаснага Ерэвана. Менавіта Аганесян першым вызначыў узгорак Арын-Берд як месцазнаходжанне Эрэбуні, засноўваючыся на надпісах знойдзеных у наваколлі горада[7]. Аганесян скарыстаў тое, што засталося ад Эрэбуні, у якасці глебы для рэканструкцыі крэпасці і аднаўлення яе выгляду на момант пабудовы ў 782 годзе да н.э.[8]. Раскопы Эрэбуні працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў, і Аганесян заставаўся іх кіраўніком да 1969 года. Аганесян узначальваў Упраўленне па ахове і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Дзяржбуда Армянскай ССР 1953 па 1979 год[3]. Ён быў таксама прафесарам у сваёй Альма-матэр, выкладаючы ў Ерэванскім політэхнічным інстытуце з 1955 па 1971 год[5]. Асноўныя пабудовы
Сачыненні
Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia